Название: Ліда ўчора і сёння Автор: Лаўрэш Леанід. Издательство: Ліда : Лідская друкарня Год: 2013 Формат:PDF Страниц:153 Размер:11.88MB Язык:белорусский
"Ліда на старых выявах" - пад такой назвай на старонках "Лідскай газеты" быў распачаты новы праект. Яго аўтар - вядомы на Лідчыне і далёка за яе межамі краязнаўца Леанід Лаўрэш. Асаблівасць праекта - старыя здымкі, многія з якіх цудам захаваліся ў архівах нераўнадушных да гісторыі роднага горада людзей. Праз прызму непрадузятага сведкі падзей мінулых стагоддзяў - фотааб'ектыва - сёння мы маем магчымасць убачыць Ліду такой, якой яна была ў розныя гады свайго існавання. Гісторыя горада была рознай: драматычнай - у перыяд войнаў, стваральнай - у мірны час. Старонкі гэтай кнігі напоўнены каштоўнай інфармацыяй пра тую Ліду, якой бачылі яе нашы продкі, тыя, хто жыў да нас у драўляных ці цагляных дамах, шпацыраваў па брукаваных вуліцах, ля старажытнага замка, вучыўся ў навучальных установах, трымаў краму або працаваў на ўласніка завода. Подых гісторыі адчуваецца на кожнай старонцы кнігі, бачыцца ў кожным здымку. Другая частка кнігі прысвечана дню сённяшняму, дню, у якім ёсць месца захаваным помнікам даўніны і сучасным архітэктурным збудаванням, дню, які запоўнены стваральнай працай нашых сучаснікаў. На фотаздымках, зробленых нашымі землякамі напярэдадні 690-гадовага юбілею горада, яскрава бачны веліч і прыгажосць Ліды, якая праз усе выпрабаванні не страціла сваёй адметнасці і займае годнае месца сярод гарадоў нашай сінявокай краіны. Калектыў рэдакцыі выказвае вялікую ўдзячнасць раённаму выканаўчаму камітэту, з дапамогай якога стала магчыма выданне гэтай кнігі, якая, несумненна, стане значнай падзеяй у асяродку аматараў гісторыі - краязнаўцаў, а таксама для тых, хто хоча ведаць мінулае сваёй малой радзімы і будаваць яе шчаслівую будучыню.
Беларусь далетапісная Название: Беларусь далетапісная Автор: Масляніцына І., Багадзяж М. Издательство: Мінск. Літаратура і Мастацтва Год: 2010 Формат:PDF Страниц:123...
Беларуска-літоўскія летапісы і польскія хронікі Название: Беларуска-літоўскія летапісы і польскія хронікі Автор: Семянчук А. Издательство: Гродна Год: 2000 Формат:PDF Страниц:162 Размер:12.4MB...
Полацк i палачане Название: Полацк i палачане Автор: Дук Д.У. Издательство: Наваполацк: ПДУ Год:2010 Формат:PDF Страниц:226 Размер:51.0MB Язык: белорусский ...
Дзевяць стагоддзяў Барысава Название: Дзевяць стагоддзяў Барысава Автор: Гілевіч Ж.В., Штыхаў Г.В., Насевіч В.Л., Белая Л.Ф. Издательство: Мінск. друкарня: БЕЛТА Год: 2002...
Гісторыя нашага імя Название: Гісторыя нашага імя Автор: Чаропка В. Издательство: Мінск. Полымя Год: 1995 Формат:PDF Страниц:100 Размер:11.3MB Язык:белорусский ...